«Стоп, вірус!» – кажуць валанцёры

Главное Медыцына Моладзь Стаўбцоўшчыны

Прафілактычная работа па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі праводзіцца ў розных формах.

На гэты раз да яе далучыліся і валанцёры, члены атрада «Добрае сэрца» СШ № 3 г. Стоўбцы. Разам са спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі яны выйшлі на інфармацыйную акцыю на вуліцы горада.

На пляцоўках побач з гандлёвымі аб’ектамі «Арманда» і «Еўраопт» г. Стоўбцы валанцёры прапаноўвалі змераць тэмпературу цела. Людзі з інтарэсам адгукаліся на гэта. Дарэчы, перавышэння нормы ні ў кога не было выяўлена. Таксама людзям раздавалі памяткі-лістоўкі з мерамі перасцярогі ва ўмовах каранавіруснай інфекцыі. Адзін з валанцёраў, Дзмітрый Янушкевіч, быў апрануты ў ахоўны касцюм з надпісам «Стоп! Каранавірус».

Як адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Яўгенія Кажабекава, гэтая акцыя – магчымасць чарговы раз нагадаць пра больш сур’ёзнае і адказнае стаўленне да свайго здароўя, абавязковае выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы. Мы павінны берагчы сябе і сваіх блізкіх.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *