
Віктара Гасцілу чакаюць на розных аб’ектах, дзе вядзецца добраўпарадкаванне. На трактары ён дастаўляе бетон, тратуарную плітку, дарожны борт і інш.
Сваіх калег Віктар не падводзіць, стараецца своечасова даставіць і максімальна зручна выгрузіць усе неабходныя для работы матэрыялы.
У Стаўбцоўскім АКС малады чалавек працуе пяць гадоў. Навучанне на трактарыста ён прайшоў у вучэбным цэнтры адразу пасля заканчэння СШ № 2 г. Стоўбцы. Дома Віктара чакаюць жонка і маленькі сын, таму ён, на даны момант адзіны кармілец у сям’і, імкнецца зарабіць. Для яго важна быць не толькі добрым працаўніком, але і надзейным сем’янінам.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара