
Ідзе масавае пераключэнне абанентаў тэлефонных станцый Мікалаеўшчына і Любкаўшчына на IMS-платформу, што дазволіць вяскоўцам атрымліваць паслугі ў адпаведнасці з новымі тэхналогіямі.
– Прапануем абанентам сучасныя тарыфныя планы. У сувязі з закрыццём тэлефонных станцый, якія выпрацавалі свой рэсурс, запрашаем нашых абанентаў у сэрвісны цэнтр для пераафармлення дакументаў і змены тэлефоннага нумара. Да канца бягучага года плануем завяршыць гэтую работу, – расказала начальнік участка продажаў Стаўбцоўскага занальнага вузла электрычнай сувязі Таццяна Салавей.
На Стаўбцоўшчыне набывае папулярнасць паслуга «Відэакантроль». Камеры назірання ўжо ўстаноўлены на будынках Заямнаўскага, Мікалаеўшчынскага, Налібацкага, Старасвержанскага сельвыканкамаў, райаграсэрвіса і іншых суб’ектаў гаспадарання. Далучаюцца і сельгаставарыствы, дзе хочуць адсочваць абстаноўку ў рэжыме анлайн на малочнатаварных фермах, машынна-трактарных дварах і інш. На даны момант работы па аказанні паслугі вядуцца ў ААТ «Рочавічы», а ААТ «Вішнявецкі-агра» зрабіла заказ на яе.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ