Сёння важна, каб усе пытанні вырашаліся за круглым сталом, а не ў канфліктах і супрацьстаяннях. Мы павінны сумесна знаходзіць аптымальныя шляхі вырашэння пытанняў.
Дыялогавыя пляцоўкі працавалі ва ўсіх рэгіёнах краіны на працягу кастрычніка- пачатку лістапада. Тут абмяркоўваліся пытанні, якія патрабуюць вырашэння на ўзроўні Асноўнага Закона і прадстаўляюць усе слаі нашага грамадства.
Цяпер можна выказаць канкрэтныя прапановы па ўдасканальванні развіцця Беларусі. У лістападзе-снежні працягнецца работа па іх зборы грамадскімі прыёмнымі. У кожнага грамадзяніна ёсць магчымасць звярнуцца з хвалюючымі пытаннем, праблемай, прапановай і ініцыятывай наконт сацыянальна-эканамічнага, палітычнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоў для рэалізацыі правоў і свабод чалавека. З гэтай мэтай і арганізавана грамадская прыёмная.
У асноўным у грамадскую прыёмную, якая працуе ў нашым горадзе, паступаюць тэлефонныя звароты. Людзей хвалююць звычайныя пытанні: гандлёвае і медыцынскае абслугоўванне, добраўпарадкаванне вуліц і інш. Усе пытанні ўзяты на кантроль.
Марына КУТАС