Пашана ветэранам гаспадарак

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці брыгадзір паляводчай брыгады ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Алена Філіповіч і трактарыст-машыніст ААТ «Агранёманскі» Міхаіл Мазюкевіч адзначаны кожны адпаведна ганаровай граматай і падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Трынаццаць ветэранаў працы сельскагаспадарчай галіны раёна за шматгадовую і добрасумленную работу атрымалі да прафесійнага свята падзякі старшыні райвыканкама. Сярод адзначаных – Яўгеній Матусік і Валерый Супрун з ААТ «Радзіма Якуба Коласа», Уладзімір Крэнь з ААТ «Агранёманскі», Уладзімір Марчык і Віктар Гоцкі з ААТ «Жацерава», Анатолій Атрушкевіч з ААТ «Вішнявецкі-агра», Міхаіл Талстой з ААТ «Шашкі», Міхаіл Кажамяка з ААТ «Рубяжэвічы», Міхаіл Канавал і Аляксандр Бычкевіч з ААТ «Дзераўное», Вітольд Бухавецкі і Казімір Янушкевіч з ААТ «Радзіма Дзяржынскага», Генадзій Доўнар з ТАА «СЖК «Налібакі». Усе яны трактарысты-машыністы, адпрацавалі ў раслінаводчай галіне сельгаставарыстваў больш за сорак гадоў кожны. Неаднаразова выходзілі пераможцамі раённага, а некаторыя – абласнога і рэспубліканскага спаборніцтваў. Іх заахвочвала кіраўніцтва гаспадарак. І сёння яны шчыруюць на палетках, уносяць пасільны ўклад у агульную справу, прымнажаюць дабрабыт сваіх таварыстваў і перадаюць накоплены багаты вопыт маладому пакаленню.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *