Электронны кірмаш вакансій пройдзе на Стаўбцоўшчыне 27 лістапада

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Электронны кірмаш вакансій – гэта новая форма паслуг, якія прапануюць органы дзяржаўнай службы занятасці грамадзянам для вырашэння пытанняў працаўладкавання ў рэжыме рэальнага часу. На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства, якое будзе арганізавана на адзіным рэсурсе www.e-vacancy.by, стануць чатыры арганізацыі: УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», Стаўбцоўскі філіял Мінаблспажыўтаварыства, ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Шашкі».

Падчас электроннага кірмашу грамадзяне змогуць задаць наймальнікам пытанні, накіраваць сваё рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.

Пасля правядзення электроннага кірмашу інфармацыя аб усіх актуальных вакансіях стане даступнай на партале службы занятасці (www.gsz.gov.by).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *