Днямі стала вядома, што калектыў рэдакцыі газеты “Прамень” і праграмы радыёвяшчання ”Радыё Стоўбцы” па рашэнні журы ўзнагароджаны дыпломам 2-й ступені рэспубліканскага творчага конкурсу “Пад знакам Года малой радзімы”.
Падвядзенне вынікаў конкурсу праходзіла з удзелам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Паўла Лёгкага ў анлайн-фармаце. Прамая трансляцыя вялася з прэс-цэнтра Дома прэсы, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя “Роля СМІ ў стварэнні летапісу роднага краю, папулярызацыі славутасцей беларускай глыбінкі, фарміраванні ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму і любові да сваёй малой радзімы”.


Дыплом прысуджаны нашай рэдакцыі ў намінацыі “Традыцыі і гісторыя роднага краю” за цыкл публікацый у праектах “Панямонь”, “Год малой радзімы”, “Свята вёскі”, “Стаўбцоўшчына турыстычная”, “Родны край”. Усе яны знаёмяць са Стаўбцоўшчынай і расказваюць пра вас, нашы шаноўныя чытачы, таму творчая перамога – наша з вамі агульная.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ
Фота Ксеніі РУБІН