Збіраецеся ў магазін? Не забудьце пра маску

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

Мы завіталі ў магазін № 59  у аграгарадку Любкаўшчына, які непазнавальна змяніўся і чакае пакупнікоў па навагоднія тавары.

Адметна тое, што сельскі магазін набыў рысы сучаснай гандлёвай кропкі. Загадчыца магазіна Ніна Сухаверх падзялілася з намі прыемнай навіной: магазін аснашчаны  камп’ютарнай сістэмай разліку пакупнікоў. Увесь тавар праходзіць праз чыпіраванне, у чэку змяшчаецца інфармацыя (колькасць, цана) пра тавар, які набыў пакупнік. Людзі задаволены тым, як змяніўся і ўпрыгожаны да навагодніх свят  іх магазін. Шырокай папулярнасцю ў жыхароў аграгарадка карыстаюцца тавары, якія знаходзяцца на акцыі. У магазіне можна набыць як прадукты першай неабходнасці (хлеб, малако, каўбасныя вырабы і інш.), так і бытавую хімію.

Загадчыца магазіна Ніна Сухаверх (злева) і прадавец Галіна Шваркунова абслугоўваюць пакупніка Іну Рымашэўскую

Наш позірк засяроджваўся не на прадуктах, а на пакупніках. Шчыра кажучы, былі прыемна здзіўлены, што яны ў масках, імкнуцца захоўваць сацыяльную дыстанцыю і каля стэлажоў з таварамі.

У магазіне змяшчаецца інфармацыя па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. Напрыклад, наглядна паказана, што пакупнік пры наведванні  павінен карыстацца маскай і па магчымасці – пальчаткамі. Ніна Уладзіміраўна запэўнівае, што ў продажы ёсць сродкі для дэзынфекцыі і сродкі індывідуальнай аховы. Супрацоўнікі магазіна таксама прытрымліваюцца масачнага рэжыму.

Цяпер маска абавязковая ва ўсіх месцах з вялікай колькасцю людзей, у тым ліку і на аб’ектах гандлю, у грамадскім транспарце і інш. Камусьці да гэтага прыйдзецца прывыкаць, а некаторыя спакойна носяць гэты аксесуар як частку гардэроба.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *