
Прыходзяць паведамленні аб успышках захваральнасці на COVID-19 сярод гасцей рэстаранаў, удзельнікаў харавых калектываў, наведвальнікаў фітнес-клубаў і інш., нярэдка з анамнезам знаходжання ў закрытых памяшканнях, дзе гучна размаўляюць, крычаць, інтэнсіўна дыхаюць.
– Пры працяглым знаходжанні вялікай колькасці людзей у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго ў памяшканні з дрэннай вентыляцыяй узрастае рызыка заражэння. У падобных умовах вірус больш эфектыўна распаўсюджваецца праз кропельныя часціцы, або аэразолі, у сувязі з чым узрастае важнасць прыняцця прафілактычных мер, – падкрэсліваюць спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Праводзьце сустрэчы на вуліцы. Яны значна бяспечней, чым у памяшканні, асабліва ў выпадку, калі плошча памяшкання невялікая, а натуральная вентыляцыя нездавальняючая.
Калі немагчыма сустрэцца на вуліцы, а толькі ў памяшканні, то адкрывайце вокны, каб узмацніць натуральную вентыляцыю, і насіце маску.
Не забывайце пра элементарныя правілы гігіены, такія як рэгулярная апрацоўка рук спіртазмяшчальным сродкам або мыццё іх з мылам. Гэтая мера дазволіць ліквідаваць магчымае мікробнае забруджванне рук, у тым ліку віруснае.
Па магчымасці не чапайце рукамі вочы, нос і рот. Чалавек датыкаецца рукамі да многіх паверхняў, таму існуе верагоднасць пападання на іх вірусных часціц.
Прыкрывайце рот ці нос згібам локця або сурвэткай пры кашлі і чханні. Выкарыстаную сурвэтку трэба адразу ж выкінуць у бак, які зачыняецца зверху, і вымыць рукі. Строга выконваючы правілы рэспіраторнай гігіены, вы можаце абараніць навакольных ад захворванняў, выкліканых такімі вірусамі, як, напрыклад, ВРВІ, грып і COVID-19.
Праводзьце рэгулярную апрацоўку і дэзынфекцыю паверхняў, асабліва тых, да якіх часта датыкаюцца людзі, напрыклад, дзвярных ручак, кранаў і дысплеяў тэлефонаў.