Першыя ў вобласці па выхаду цялят

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Важная ўмова прыбытковасці малочнай галіны – мэтанакіраваная работа па ўзнаўленні статкаў на фермах. А асноўным паказчыкам, які характарызуе ўзровень яе развіцця, з’яўляецца выхад цялят на 100 кароў і цялушак. Сёлета, як і летась, гаспадаркі нашага раёна ў гэтым плане працуюць даволі паспяхова.

– Па выніках работы за 10 месяцаў года мы займаем першае месца ў вобласці, атрымана 87 цялят на 100 кароў і цялушак, – расказвае дырэктар райплемстанцыі Людміла Курыльчык. – Гэта на 662 галавы больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, а ўсяго атрымана 15 894  цяляці. Вынік дасягнуты дзякуючы зладжанай рабоце спецыялістаў па штучным асемяненні жывёлы.

Відавочна плённая праца спецыялістаў ААТ «Агранёманскі», дзе выхад цялят склаў 110 галоў. Вылучаюцца стараннасцю тэхнік па штучным асемяненні жывёлы з 42-гадовым стажам Валянціна Адамовіч (МТФ «Скамарошкі»), якая стала сёлета пераможцай рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ў намінацыі «Самы вопытны тэхнік-асемянатар», і майстар сваёй справы Іна Крывель (МТФ «Залужжа»).

У ААТ «Каганец» атрымана 103 галавы – плён рупнасці добрасумленных спецыялістаў Валянціны Паляшчук (узнагароджана да прафесійнага свята юбілейным медалём «100 гадоў органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі») і Аксаны Мельнікавай, якія ўдваіх, практычна без выхадных і водпускаў, праводзілі асемяненне кароў і цялушак на ўсіх трох фермах гаспадаркі.

Высокі паказчык у ААТ «Радзіма Якуба Коласа» – 91 галава. Не займаць вопыту і старання Аляксандру Ланкевічу (МТФ «Пагарэлае»), Вячаславу Супруну (МТФ «Жыгалкі»), а таксама Ніне Бяляевай (МТК «Пагарэлае») – яна прыкладае старанні і мае адпаведны вынік.

– Поспех сумленнай працай дасягаецца, – гаворыць Людміла Эдуардаўна, – і прыемна адзначыць, што па выніках работы з пачатку бягучага года вядучы заатэхнік нашай арганізацыі Алена Клімовіч адзначана Ганаровай граматай РУСП «Мінскае племпрадпрыемства».

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *