Дзяржкантроль: «Пра заявы і звароты грамадзян»

Афіцыйна Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці з’яўляецца дзяржаўным органам, упаўнаважаным у межах кампетэнцыі разглядаць звароты грамадзян як у адпаведнасці з нормамі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон), так і заканадаўства, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу. Разам з тым парадак падачы і разгляду такіх заяў мае як падобныя нормы, так і адрозныя.

Так, нормы Закона і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – Кодэкс) прадугледжваюць падачу заяў грамадзянамі.

Зыходзячы з азначэння, дадзенага ў артыкуле 1 Закона, заява – гэта хадайніцтва аб садзейнічанні ў рэалізацыі праў, свабод і (ці) законных інтарэсаў заяўніка, не звязанае з іх парушэннем, а таксама паведамленне аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце дзяржаўных органаў, іншых арганізацый (службовых асоб), індывідуальных прадпрымальнікаў.

У Законе дадзена паняцце ананімнага звароту, якое не падлягае разгляду, калі не змяшчае звестак пра злачынства, што рыхтуецца, здзяйсняецца або здзейснена. Гэта зварот заяўніка, у якім не ўказаны прозвішча, імя, імя па бацьку ці ініцыялы грамадзяніна або яго адрас (месца знаходжання) ці ўказаныя даныя не адпавядаюць рэчаіснасці.

Разам з тым не ўсе грамадзяне ведаюць пра існаванне данай нормы, і ў Камітэт паступае вялікая колькасць зваротаў на адрас электроннай пошты, якія не змяшчаюць, напрыклад, адраса грамадзяніна. У выпадку разгляду такіх зваротаў заяўнікам аб прынятых рашэннях не паведамляюць.

Што тычыцца заяў, дзе змяшчаюцца звесткі пра парушэнні правоў, свабод і (ці) законных інтарэсаў грамадзяніна, адказнасць за якія прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, то яны падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам, што вызначае парадак вядзення адміністрацыйнага працэсу. Адпаведна нормы Закона на іх не распаўсюджваюцца, у тым ліку тыя, якія датычаць тэрмінаў разгляду такой заявы. У адпаведнасці з Кодэксам, орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, па просьбе заяўніка паведамляе яму аб прынятым па заяве рашэнні, а тэрмін такога паведамлення заканадаўствам не ўстаноўлены.

Трэба памятаць пра норму артыкула 9.2 Кодэкса, якая прадугледжвае, што заява фізічнай асобы аб адміністрацыйным правапарушэнні можа быць вуснай ці пісьмовай. Аднак часта падобныя заявы ў Камітэт паступаюць на адрас электроннай пошты, г. зн. у электроннай форме.

Такім чынам, веданне асаблівасцяў нормаў дзеючага заканадаўства пры падачы заяў дазволіць грамадзянам своечасова атрымаць садзейнічанне ў рэалізацыі сваіх правоў, свабод і (ці) законных інтарэсаў або іх абарону ў выпадку парушэння заканадаўства.

Валерый СТАДОЛЬНІК, старшыня Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *