Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

На пытанне жыхаркі Стоўбцаў Веры Скварцовай, чаму нельга прадаваць малако на прывакзальным рынку, рэдакцыя атрымала адказ першага намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Дзмітрыя Сікорскага: «Арганізацыя работы на падведамасным рынку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў гандлю на рынках Рэспублікі Беларусь, якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2003   № 1623 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці рынкаў». У адпаведнасці з п. 28 гэтых правіл, прадавец (прыватная асоба), які ажыццяўляе гандаль на тэрыторыі рынку, абавязаны выконваць шэраг пэўных патрабаванняў, што  прад’яўляюцца супрацоўнікамі райспажыўтаварыства, адказнымі за кіраванне работай рынку. У прыватнасці, неабходна выконваць рашэнне органа кіравання рынку, ажыццяўляць продаж тавараў толькі на прадастаўленых ім  гандлёвых месцах на рынках; прытрымлівацца ветэрынарных, санітарна-гігіенічных, супрацьпажарных, прыродаахоўных патрабаванняў. Менавіта адсутнасць матэрыяльна-тэхнічных магчымасцяў, патрэбнага халадзільнага абсталявання, якое дазваляе стварыць неабходны тэмпературны рэжым для рэалізацыі малака, і з’яўляецца падставай для адмовы грамадзянам у прадастаўленні гандлёвага месца на рынку для продажу гэтага прадукту».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *