Каманды «Баранавічы» і «Шахцёр» правяли матч у Стоўбцах

Важное Спорт

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У суботу, 7 лістапада, на стадыёне «Юнацтва» ў г. Стоўбцы адбыўся матч чацвёртага тура фінальнага этапу чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе паміж камандамі «Баранавічы» і «Шахцёр» (Петрыкаў). Баранавіцкія футбалісты на працягу лістапада (тры матчы) стануць сваімі для стаўбчан, так як стадыён «Лакаматыў» у г. Баранавічы закрыты на рэканструкцыю. У першым тайме на 34-й хвіліне капітан баранавіцкай каманды Дзяніс Дамашэвіч увёў мяч з бакавой лініі, а Кірыл Шрэйтар галавой пераправіў яго ў вароты – 1:0. У сярэдзіне другога тайма паўабаронца каманды «Шахцёр» Аляксандр Харланаў прабівае пенальці і зраўнівае лік – 1:1. У астатні час петрыкаўцы некалькі разоў маглі выйсці наперад, але не атрымалася.

14 лістапада ў Стоўбцах прайшоў матч пятага тура паміж камандамі «Баранавічы» і «Днепр» (Магілёў). Пачатак гульні быў за гасцямі. На пятай хвіліне матча Уладзіслаў Кабышаў вывеў «Днепр» наперад (0:1). ФК «Баранавічы» добра кантралявалі гульню і мноства разоў маглі забіць мяч у чужыя вароты. На 30-й хвіліне за гульню рукой быў назначаны пенальці, які рэалізаваў Дзмітрый Хлебасолаў (1:1). На 67-й хвіліне адна з атак завяршылася голам, пасля прастрэлу Яўгена Елізаранкі Ілля Коваль «зрэзаў» мяч у свае вароты (1:2). Аднак баранавіцкая каманда змагла ўсё ж такі звесці матч да нічыёй. На 78-й хвіліне пасля падачы са штрафнога і серыі рыкашэтаў мяч адляцеў да Паўла Чэхава, якому засталося толькі паразіць пустую рамку варот.

21 лістапада ў 14.00 на стадыёне «Юнацтва» ў Стоўбцах у шостым туры ФК «Баранавічы» сустрэнецца з камандай «Асіповічы».

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *