На палетках Стаўбцоўшчыны

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

НА ФІНІШНАЙ ПРАМОЙ

Уборка збожжавых і зернебабовых культур у сельгаставарыствах выйшла на фінішную прамую,  хлебаробы дажынаюць апошнія гектары. Па папярэдніх  даных будзе намалочана звыш 87,5 тысячы тон збожжа. На 11 жніўня жніво завяршылі восем гаспадарак. Сярэдняя ўраджайнасць складае 36,1 цэнтнера з кожнага гектара. Сорак пяць экіпажаў камбайнераў намалацілі звыш тысячы тон збожжа, адзін – дзве тысячы. На адвозцы збожжа вызначыліся 38 вадзіцеляў, якія  сталі «тысячнікамі». У сямі сельгаставарыствах камбайны працуюць на прысядзібных участках вяскоўцаў.

 

СПРАВІЛІ «ДАЖЫНКІ»

Хлебаробы ААТ «Агранёманскі» ў  мінулую суботу справілі «Дажынкі». У мясцовай сталовай сабраліся працаўнікі і спецыялісты, якія прымалі самы непасрэдны ўдзел у жніве. Па традыцыі, дырэктару, яго намесніку па раслінаводстве ўручылі караваі. Іосіф Меляшкевіч  уручыў прэміі экіпажам камбайнераў, вадзіцелям, машыністам збожжасушыльных комплексаў і механізатарам, занятым на прасаванні саломы. Лепшыя работнікі таксама атрымалі караваі. Ад імя раённага выканаўчага камітэта павіншавала агранёманскіх хлебаробаў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Ірына Пашкевіч, віншаванні выказалі старшыня Старасвержанскага  сельвыканкама Марына Таяноўская і дырэктар Залужскай  школы Марына Кандраціна.

У мінулыя выхадныя дажынкі прайшлі таксама ў ААТ «Каганец» і ААТ «Вішнявецкі-агра».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *