З прапановамі ці пытаннямі – у грамадскую прыёмную

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягвае працаваць грамадская прыёмная па зборы прапаноў па актуальных пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь і нашага раёна.

Грамадская прыёмная ў складзе намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Ірыны Язвінскай і старшыні Стаўбцоўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сямёна Юрчыка

Паступіў тэлефонны зварот ад жыхаркі Стоўбцаў Веры Марэцкай. Ён тычыўся добраўпарадкавання вуліцы Зарэчнай. Тут размешчана ўсяго дзесяць дамоў, побач завулак 17 Верасня, які заасфальтаваны. Вуліца патрабуе рамонта. Дзесьці жыхары самі імкнуцца навесці парадак, а ўвесну і ўвосень ім цяжка прайсці па дарозе. Вельмі занепакоены гэтай сітуацыяй.

Зварот Веры Францаўны зафіксаваны і перададзены ў райвыканкам для далейшага вырашэння праблемы.

Нагадваем, што грамадская прыёмная арганізавана па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 28. Час работы: серада – з 14.00 да 17.00, субота – з 10.00 да 13.00. Тэлефануйце па нумары 4-27-59.

Марына КУТАС, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *