У Дзераўной прайшлі забегі па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў

Спорт

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У аграгарадку Дзераўная адбылося традыцыйнае адкрыццё першынства Установы “ДЮСШ ПРА ААТ “Аграбудфірма ПМК-74-Налібакі” БПС РАПК” па лёгкай атлетыцы сярод дзяўчат і юнакоў малодшага ўзросту 2009-2010 і 2011-2012 года нараджэння, прысвечаных пачатку Новага вучэбнага года.

У спаборніцтвах удзел прынялі навучэнцы Валожінскай і Дзераўнянскай ДЮСШ, а таксама лёгкатлеты Рочавіцкай, Цеснавой і Івянецкай сярэдніх школ у агульнай колькасці 59 чалавек. Пасля ўрачыстага адкрыцця і прывітальнага слова ад дырэктара Віктара Гаптара, распачалі спаборніцтвы дзяўчынкі 2011-2012 года забегам на дыстанцыю 600м. В напружанай і цікавай барацьбе перамогу атрымала вучаніца Валожінскай ДЮСШ Маргарыта Карпенка з вынікам 2.22,5. Другое месца заняла Марыя Бабіч з Цеснаўской СШ з вынікам 2.29,5. Трэцяе месца ў бягухі з Івянецкай СШ Маргарыты Качынай, яе вынік — 2.32,5.

У дзяўчынак старшай узроставай групы 2009-2010 года нараджэння на гэтай жа дыстанцыі зноў перамогу атрымала вучаніца Івянецкай СШ Аэліта Жалток (2.09,5). Другое месца у бягухі з Дзераўнянскай ДЮСШ Дар’і Крамко (2.11,8). І трэцяе месца заняла вучаніца Валожінскай ДЮСШ Яна Квач (2.17,2).

Пасля дзяўчынак пачаліся забегі ў хлопчыкаў 2011-2012 года нараджэння на дыстанцыі 800 м. У напружанай, захапляючай барацьбе на фінішы перамогу атрымащ навучэнец Дзераўнянскай ДЮСШ Максім Есіс з вынікамі (3.06,3).  Другое месца заняў Яўген Бурачэўскі з  Івянецкай СШ  (3.13,6), трэцяе месца заваяваў навучэнец Рочавіцкага УПК Максім Мацельскі (3.15,4).

Ва ўзроставай групе 2009-2010 года нараджэння на дыстанцыи 800 м першае месца заняў лёгкаатлет Івянецкай СШ Антон Паталей (2.56,1), другое месца – навучэнец Валожінскай ДЮСШ – Дзмітрый Булка (3.00,3). Трэцяе месца ў Дзмітрыя Паўлоўскага з Дзераўнянскай ДЮСШ (3.05,1).

Вельмі цікава і напружана прайшла лёгкаатлетычная эстафета (100+200+300+400)м. Перамогу атрымала каманда Івянецкай СШ, 2 месца – у спартсменаў Дзераўнянскай ДЮСШ і 3-е месца выйграла каманда Валожынскай ДЮСШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *