Пад дахам шматдзетнага дома

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

У Стоўбцах прайшла ўрачыстая здача ў эксплуатацыю 70-кватэрнага жылога дома, у якім палепшаць свае жыллёвыя ўмовы 40 шматдзетных сем’яў.

Павіншаваць навасёлаў з гэтай падзеяй прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака, а таксама казачныя героі, у ролі якіх выступілі артысты раённага Цэнтра культуры. Яны прыдумалі конкурсы і забавы, якія зацікавілі не толькі дзетвару, але і дарослых.


Новы шматпавярховы дом літаральна вырас на нашых вачах за няпоўны год. Ён атрымаўся прыгожым і сучасным, тэрыторыя ля яго добраўпарадкавана аўтастаянкай і дзіцячай пляцоўкай. Усе кватэры – прасторныя (сярэдняя плошча «двухпакаёўкі» – 66 м2, «трохпакаёўкі» – 86 м2). У «трохпакаёўках» – па два санвузлы. Пабудаваў такі дом Салігорскі домабудаўнічы камбінат.


– Жыллёвая праграма раёна на 2020 год прадугледжвае ўвод 25 тысяч м2 жылля, ці 170 кватэр. Большасць іх будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, і гэта дае магчымасць паляпшаць жыллёвыя ўмовы шматдзетным і іншым сем’ям. Паралельна ўзводзяцца ў Стоўбцах і аб’екты сацыяльнай сферы. Гэта, да прыкладу, дзіцячы сад, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, спартыўная дзіцячая пляцоўка і інш. Цяпер будуецца новая школа, – адзначыў Аляксандр Цывака.
Адметна, што ў новым доме кожная чацвёртая шматдзетная сям’я – з сельскай мясцовасці (знаходзілася на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у сельвыканкаме). Сярод навасёлаў – дзве сям’і, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, а таксама сям’я з катэгорыі дзяцей-сірот.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *