Завяршыўся сезон у першай і другой лігах чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе

Важное Спорт

image_pdfimage_print

У суботу, 21 лістапада, афіцыйна завяршыўся сезон у першай і другой лігах чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе. На стадыёне «Юнацтва» ў г. Стоўбцы ў апошнім, шостым, туры сустракаліся ФК «Баранавічы» і ФК «Асіповічы». З самага пачатку першага тайма ініцыятыву ў свае рукі ўзяла каманда з Асіповіч. На 17-й хвіліне Павел Сасіноўскі адкрывае лік  гульні (0:1). Але праз некаторы час клуб з Баранавіч зраўнівае лік матча (1:1) – пенальці рэалізоўвае Павел Чэхаў. Асіповіцкая каманда на 38-й хвіліне забівае яшчэ адзін мяч (1:2), адзначаецца Іван Барысевіч. У пачатку другога тайма ФК «Асіповічы» забівае два галы (адзначыліся Аляксандр Емяльянаў і Аляксандр Комлеў). Клуб з Баранавіч не здаецца. На 75-й хвіліне Антон Кійко робіць лік гульні 2:4. На 82-й хвіліне Мікіта Гурэнка ў выніку гульні ў «сценку» забівае трэці гол. Баранавіцкія футбалісты бягуць наперад, але атрымліваюць  пяты гол у свае вароты – мяч забівае Аляксандр Емяльянаў. Матч закончыўся з лікам 3:5.

Сезон завяршыўся

Другая ліга: 1-е месца – ФК «Днепр» (Магілёў), 2-е месца – ФК «Шахцёр» (Петрыкаў), 3-е месца –  ФК «Маладзечна-2018», 4-е месца – ФК «Баранавічы», 5-е месца – ФК «Асіповічы», 6-е месца – ФК «Стэнлес» (Пінск).

Каманды «Днепр» і «Шахцёр» выйшлі ў першую лігу. ФК «Маладзечна» будзе гуляць пераходныя матчы з апошняй камандай першай лігі – клубам «Хімік» (Светлагорск).

Першая ліга: у вышэйшую лігу выйшлі каманды: 1. «Спадарожнік» (Рэчыца). 2. «Гомель». 3. «Крумкачы» (Мінск), футбольны клуб будзе сустракацца з камандай «Слуцк» (13-е месца ў вышэйшай лізе), каб падняцца на прыступку вышэй.

Вышэйшую лігу пакінулі каманды: 15. «Белшына» (Бабруйск). 16. ФК «Смалявічы».

28 лістапада адбудзецца апошні тур чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе. За прызавыя месцы вядуць барацьбу аж шэсць клубаў: БАТЭ (Барысаў), «Шахцёр» (Салігорск), «Нёман» (Гродна), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), «Дынама» (Брэст), «Дынама» (Мінск).

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *