Старання Аляксандру не займаць

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Аляксандру Ханчэўскаму падабаецца хлебаробская справа, і ён працуе з задавальненнем

Аляксандр Ханчэўскі працуе механізатарам у ААТ «Агранёманскі» чацвёрты год. Разам з сям’ёй прыехаў у гаспадарку са Столінскага раёна. Даручылі маладому работніку магутны энерганасычаны трактар «Беларус-3022», на якім выконвае розныя работы. Ён старанны, добрасумленны працаўнік, сочыць за тэхнікай, своечасова яе абслугоўвае. Восенню сеяў азімыя збожжавыя. У перыяд жніва ён шчыруе на збожжаўборачным камбайне і дабіваецца неблагіх паказчыкаў. Карыстаецца павагай у калектыве. Дарэчы, механізатарскі корпус гаспадаркі – у ліку найбольш вопытных у раёне, і Аляксандр Мікалаевіч стараецца не адставаць ад старэйшых калег. Завіхаецца эканамістам у таварыстве і яго жонка. Надзея Аляксандраўна – граматны спецыяліст. Шчыруе на палетках сельгаставарыства і родны брат Аляксандра Ханчэўскага, Юрый. У распараджэнні дбайнага трактарыста-машыніста – пагрузчык.

Падчас сяўбы азімых збожжавых, якія цяпер радуюць зялёнай рунню

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *