Таварную прадукцыю чакаюць заказчыкі

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Намеснік дырэктара Стаўбцоўскага лясгаса Аляксандр Шарапа і майстар ВМУ «Акінчыцы» Юрый Жыбуль задаволены якасцю піламатэрыялаў

За змену на вытворча-майстарскім участку «Акінчыцы» перапрацоўваецца да 150 м3 круглага лесу. Выпускаюцца піламатэрыялы, ацыліндраваныя вырабы, запатрабаваныя ў тым ліку на замежных рынках.

На ўчастку ўстаноўлена сучасная дрэваапрацоўчая лінія MEBOR, і на даны момант вядуцца работы па мадэрнізацыі пелетнай вытворчасці. Праплачаны першы транш у памеры 30 працэнтаў за пастаўку абсталявання італьянскай фірме, якая таксама будзе праводзіць і яго шэф-мантаж. Плануецца, што абсталяванне паступіць у Стаўбцоўскі лясгас напрыканцы 2020 года.

– Участак працуе ў нармальным рэжыме, ёсць збыт прадукцыі, – гаворыць майстар Юрый Жыбуль.

За 10 месяцаў бягучага года вытворча-майстарскім участкам «Акінчыцы» ўжо выпушчана таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах амаль на 5,5 мільёна рублёў. Аб’ём перапрацаванай драўніны склаў 42 тысячы м3.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *