РКБА наладжвае пашыў ахоўных масак

Важное Соцыум

З пачатку лістапада раённым камбінатам бытавога абслугоўвання пашыты і рэалізаваны 2,5 тысячы ахоўных масак. Закупляюць іх партыямі прадпрыемствы і арганізацыі раёна для аховы ад інфекцыі сваіх работнікаў.

У РКБА наладжаны пашыў адзення, спецадзення і іншага ахоўнага адзення, прыдатнага для рыбалкі, палявання і г. д., халатаў і касцюмаў, аднаразовых накідак і камбінезонаў. У жыхароў раёна попытам карыстаюцца паслугі па пашыву пасцельных камплектаў і вырабу падушак, хімчыстцы дываноў.

– Рэалізацыя прадукцыі, а таксама прыём заказаў ажыццяўляюцца праз сельскія комплексныя прыёмныя пункты (на цяперашні момант іх функцыянуе на Стаўбцоўшчыне восем) і Дом быту, – адзначае дырэктар раённага камбіната бытавога абслугоўвання Аляксандр Рубін.

Аператыўнаму і якаснаму ўзаемадзеянню з кліентамі дапамагае адзіны нумар службы быту 167.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *