Навошта «размалёўваць» будынкі

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print

За гэта, як і за псаванне маёмасці, прадугледжана адказнасць

Стаўбцоўшчына – наш агульны дом, і мы, як добрасумленныя гаспадары, павінны сачыць за ўзорным парадкам у кожным яго куточку.

Дагледжаныя і чыстыя вуліцы – крыніца добрага настрою і нагода для нашай гордасці. Нямала намаганняў прыкладзена для навядзення парадку працоўнымі калектывамі раёна, Стаўбцоўскім АКС і неабыякавымі жыхарамі горада.

У апошні час сустракаюцца надпісы на фасадах будынкаў, агароджах, дарожных знаках, якія відавочна не былі задуманы архітэктарамі пры планаванні будаўніцтва. Многія не разумеюць, што падобныя дзеянні – гэта не проста хуліганская выхадка, за якую могуць паўшчуваць і,  у горшым выпадку, пакараць штрафам.

Варта ведаць, што ў адпаведнасці з санкцыяй артыкула 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за апаганьванне будынкаў і іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або выявамі, пашкоджанне маёмасці ў грамадскім транспарце або ў іншых публічных месцах (пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства) прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу або арышту.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць актыўную работу па ўстанаўленні асоб, якія наносяць розныя надпісы, размяшчаюць наклейкі, лістоўкі, расцяжкі. Для гэтага вядзецца аналіз запісаў з камер відэаназірання, размешчаных у грамадскіх месцах, апытанне сведак і відавочцаў і інш.

Неабходна нагадаць, што разам з мерамі адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці асобам, якія пашкодзілі маёмасць, будуць прад’яўлены іскі аб кампенсацыі нанесеных страт. Акрамя таго, калі нанесеныя надпісы, размешчаныя наклейкі, лістоўкі, расцяжкі ўтрымліваюць заклікі да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, то гэтыя дзеянні дадаткова кваліфікуюцца паводле артыкула 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).

Звяртаю асобую ўвагу, што ў адпаведнасці з санкцыяй артыкула 370 КК Рэспублікі Беларусь за абразлівыя дзеянні ў адносінах да Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь чакае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, выпраўленчых работ на тэрмін да двух гадоў, арышту ці абмежавання волі на тэрмін да аднаго году.

Аляксандр КАРАТЫШ, начальнік Стаўбцоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў

Фота Таццяны ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *