Думай пра сябе і іншых

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

З увядзеннем масачнага рэжыму ўсе ўстановы і прадпрыемствы раёна ўзмацнілі кантроль за выкананнем асноўных мер прафілактыкі.  Належным чынам гэта арганізавана ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».

Пры падыходзе да паліклінікі размешчаны вялікі банер з неабходнай для грамадзян інфармацыяй. Арыенціры-«стрэлачкі» па ўсёй тэрыторыі бальніцы  паказваюць накірунак да інфекцыйнага і іншых кабінетаў, што дазваляе раздзяліць патокі пацыентаў з прыкметамі віруснай інфекцыі і без іх.

У памяшканні паліклінікі таксама арганізавана праца медыцынскага персаналу па захаванні неабходных мер бяспекі. На ўваходзе ў кожнага пацыента медрэгістратары мераюць тэмпературу цела, правяраюць наяўнасць маскі. На калідорах бачныя інфармацыйныя знакі для захавання дыстанцыі, прапанаваны дэзсродкі для апрацоўкі рук.

Прыемна, што людзі пачалі больш адказна ставіцца да свайго здароўя і выконваць меры прафілактыкі. Нямнога тых, хто спадзяецца на шчаслівы выпадак і не звяртае ўвагу на засцярогі медыкаў. Памятайце: не ўсё, што не закранае вас сёння, не закране заўтра. Будзьце ўважлівыя і беражыце сябе!

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *