Актыўныя і надзейныя – так гавораць у раённай арганізацыі інвалідаў па зроку пра Святлану Суднік і Надзею Лінкевіч. Абедзве жанчыны ўваходзяць у склад праўлення гэтай арганізацыі. Іх добра ведаюць на Стаўбцоўшчыне: да выхаду на заслужаны адпачынак Святлана Георгіеўна працавала ў аддзеле адукацыі, Надзея Фёдараўна – у бальніцы.
Пра сваіх памочніц цёпла адзываецца старшыня арганізацыі Аляксандр Клімаш:
– Нягледзячы на ўласныя праблемы са зрокам, яны адчуваюць боль іншых, з разуменнем ставяцца да людскіх праблем, аказваюць дапамогу, калі трэба патэлефанаваць членам арганізацыі і запрасіць іх на сход, данесці да іх іншую неабходную інфармацыю. Святлана Георгіеўна, як сакратар арганізацыі, вядзе яшчэ і справаздачную дакументацыю.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара