Грамадская прыёмная — пра нумарацыю дамоў і пытанні адукацыі

VI Всебелорусское народное собрание Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Грамадская прыёмная ў Стоўбцах працягвае сваю работу.

У сераду, 2 снежня, прапановы ці праблемы можна было выказаць старшыні Стаўбцоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрыю Ларычэву. Паступілі два тэлефонныя звароты.

Вадзіцель хуткай медыцынскай дапамогі Юрый Галяновіч абазначыў такую сітуацыю: немагчыма аказваць якасную медыцынскую дапамогу ў сувязі з тым, што не ўсюды на дамах і пад’ездах горада і раёна маюцца шыльды з назвай вуліцы, нумара дома ці пад’езда.

Работніца Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Алеся Туміловіч папрасіла дапамогі па наступным пытанні: у яе заключаны дагавор з арганізацыяй на атрыманне вышэйшай адукацыі. Цяпер ёй неабходна рыхтавацца да дыпломнай работы, але ў аддзеле кадраў яна атрымала адмову на прадастаўленне 90 дзён з захаваннем сярэдняй заработнай платы на падрыхтоўку курсавой работы і здачы дзяржаўных экзаменаў. Гэта прапісана ў пункце 216 дагавора. Адразу пасля звароту Юрый Ларычэў патэлефанаваў у аддзел кадраў філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства і юрысту райвыканкама. Гэта пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час.

Грамадская прыёмная – гэта пляцоўка, дзе кожны можа ўнесці свае прапановы як па развіцці нашага горада і раёна, так і краіны ў цэлым. Нагадваем адрас грамадскай прыёмнай: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Час работы: серада – з 14.00 да 17.00, субота – з 10.00 да 13.00. Тэлефануйце па нумары 4-27-59.

Марына КУТАС, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *