Трыццаць гадоў на трактары

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Механізатар ААТ «Рочавічы» Вячаслаў Ламака заняў сёлета першае месца ў раённым спаборніцтве на адвозцы сянажнай і сіласнай масы ад камбайнаў – руплівы працаўнік на трактары «Беларус-1221″ з прычэпам ПІМ-40 даставіў з поля ў траншэі 8541 тону пажыўных кармоў. Вячаслаў Іванавіч працуе ў гаспадарцы звыш трыццаці гадоў. Старанны і добрасумленны работнік. З вясны да позняй восені шчыруе ён на палетках таварыства. Выконвае розныя работы і заўсёды на сумленне. У перыяд жніва механізатар садзіцца на збожжаўборачны камбайн. Сёлета разам з памочнікам Аляксандрам Дзяжынскім, студэнтам-практыкантам БДАТУ, намалаціў 967 тон збожжа.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *