Грамадская прыёмная, якая працуе ў Стоўбцах, дапамагае выслухаць кожнага і вырашыць надзённыя пытанні. У асноўным жыхары выбіраюць тэлефонныя звароты.
У суботу, 5 снежня, паступілі тры тэлефанаванні, якія прыняла дырэктар ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Святлана Блашко.
Жыхарку вёскі Церабейнае Ніну Мусік хвалюе стан вуліцы Заходняй.
Аляксандр Зернічэнка з вёскі Мікалаеўшчына звярнуўся наконт вады. Летам у калодзежах яе не хапае. Патрабуецца будаўніцтва артсвідравіны ў вёсцы.
У грамадскую прыёмную патэлефанавала адзінока пражываючая жыхарка вёскі Атцэда – інвалід І групы Ганна Шпакоўская. На ўласным прысядзібным участку ёю было спілавана дрэва. Жанчына просіць дапамогі ў вывазе цурак.
Усе пытанні, якія паступілі, узяты на кантроль і па магчымасці будуць вырашаны.
Грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень (серада – з 14.00 да 17.00, субота – з 10.00 да 13.00) па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59.
Марына КУТАС, фота аўтара