
Раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі праведзены кантрольна—наглядныя мерапрыемствы па пытаннях каранавіруснай інфекцыі на розных аб‘ектах гандлю, грамадскага харчавання і інш. Не абышлося без парушэнняў.
Так, не была абноўлена разметка на падлозе ў зоне разлікаў у магазіне № 71 Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства ў аграгарадку Вішнявец, але ў ходзе маніторынгу недахоп быў ухілены. Работнікам гандлю прапанавана выконваць рэкамендацыі, а таксама план мерапрыемстваў па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Спецыялісты цэнтра пабывалі таксама на шасці прадпрыемствах раёна, дзе ў тым ліку звярталі ўвагу на выкананне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. На правераных ААТ «Стаўбцоўская ПМК», КУП «Стаўбцоўскі РБУ», ААТ «Навасвержанскі лесазавод», ТАА «Вярба-Вуд», ТАА «Нёман-Інвестмент», філіял «Аўтамабільны парк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс», ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» заўваг не зроблена.
На ўсіх аб’ектах, дзе пабывалі спецыялісты, былі прадстаўлены планы арганізацыйных і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, яны зацверджаны кіраўнікамі гэтых арганізацый.
Маніторынг закрануў таксама ўстановы адукацыі. Грубых парушэнняў па выкананні метадычных рэкамендацый па арганізацыі адукацыйнага працэсу не выяўлена.
Таццяна ЦЕНІШАВА, загадчыца аддзела гігіены ДУ «Стаўбцоўскі РЦГіЭ»