Бліц-апытанне: «Атрымаўся дыялог з кіраўніком краіны»

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Пасля сустрэчы мы пагутарылі з яе ўдзельнікамі — работнікамі Стаўбцоўскай ЦРБ, пацікавіліся іх уражаннямі.

Святлана Глебка, галоўны ўрач

– Мне цяжка асэнсаваць тое, што сёння адбылося. Візіт Прэзідэнта – гэта вялікі гонар і, адначасова, нечаканасць для нас, высокая ацэнка нашай працы і сведчанне клопату дзяржавы аб медыцынскіх работніках. У нас атрымаўся дыялог з кіраўніком краіны. Нашы пацыенты таксама былі шчыра рады ўбачыць Прэзідэнта. З інфекцыяй мы змагаліся ў першую хвалю каранавірусу, працягваем рабіць гэта і цяпер. А розныя фэйкі, наадварот, паспрыялі ўзняццю рэйтынгу бальніцы.

У нас дастаткова магчымасцяў для лячэння пацыентаў. Бальніца ўкамплектавана спецыялістамі. Каб замацаваць іх, узводзіцца жыллё. Сёння мы абмяркоўвалі з Прэзідэнтам, што ўжо будзем абмяжоўваць мэтавую падрыхтоўку кадраў для нашай бальніцы. Працуем стабільна, на дастойным узроўні.

Людміла Бражная, урач-рэнтгенолаг, загадчыца аддзялення

– Спадабалася, што Прэзідэнт даваў дакладныя адказы на нашы пытанні. Яны датычылі развіцця раённых бальніц. Гэта працягнецца і далей. Менавіта

рэнтген-служба, клініка-лабараторная дыягностыка, тэрапеўтычнае падраздзяленне – першасныя звенні ў аказанні дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. Спачатку было складана, але мы справіліся, дзякуючы падтрымцы адзін аднаго, узаемадапамозе.

Сёння ў нас ёсць як плёначныя апараты для праяўлення рэнтгенаўскіх здымкаў, так і лічбавыя. Укараняюцца розныя інавацыі. Мне, як маладому спецыялісту, гэта вельмі імпануе.

Таццяна Чабан, медрэгістратар

– Моцна хваляваліся, калі даведаліся, што Прэзідэнт наведае нашу бальніцу, наш раён, але, пабачыўшы такі спакой галоўнага ўрача, з усімі лішнімі эмоцыямі справіліся. Пытанні, якія мы задавалі, наспелі, прадыктаваны ў тым ліку падзеямі ў нашай краіне і вакол яе. На іх мы атрымалі вычарпальную інфармацыю. Шчыра скажу, чакалі нават не адказаў, а жывога кантакту. Відавочна, што Прэзідэнт перажывае за ўсё – як перажывае бацька за сваю вялікую сям’ю. Гэта ўразіла. Кіраўнік краіны пажадаў нам берагчы здароўе, падтрымліваць здаровую атмасферу ў кожнай сям’і і калектыве, быць адзіным народам. Будзем апраўдваць яго чаканні.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *