З 7 жніўня распачала работу апошняя чацвёртая змена ў аздараўленчым лагеры “Нёман”. За час канікул летнік аздаровіць каля 700 дзяцей.
Акрамя планавай змены ў жніўні ў “Нёмане” будуць працаваць чатыры профільныя лагеры – “Зялёны свет” для юных даследчыкаў, лінгвістычны “Эўрыка”, “Абаронца Айчыны” .
Педагогі прадумалі праграму адпачынку дзяцей, каб яны не толькі аднавілі свае фізічныя сілы, але і даведаліся шмат новага, інтэлектуальна абагаціліся, рэалізавалі свае творчыя здольнасці. Па дамоўленасці з аздараўленчым лагерам імя Я. М. Чайкі, што ў ведамстве райгаза, рабяты наведваюць басейн гэтага лагера.
Вось-вось наступіць верасень. З новымі знаёмствамі і сябрамі, якіх падарыў ім адпачынак у лагеры “Нёман”, са свежымі сіламі вучні зноў сядуць за парты.