Завяршыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе

Спорт

image_pdfimage_print

У суботу, 28 лістапада, завяршыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе.

Ва ўпартай барацьбе каманда «Шахцёр» (Салігорск) абыграла футбольны клуб (далей – ФК) «Мінск» з лікам 4:2. Другое месца заняў ФК «БАТЭ» (Барысаў), які не змог адалець каманду «Дынама» (Мінск) – 0:0. Трэцяе месца заняла каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» (Жодзіна), якая змагла на выездзе перамагчы ФК «Віцебск» (3:2). Чацвёртае месца – у ФК  «Дынама» (Брэст), пятае месца займае «Нёман» (Гродна), шостае – «Дынама» (Мінск).

Таксама ў суботу завяршыўся і чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе. У г. п. Акцябрскі прайшоў матч за трэцяе месца. ФК «Гайна» (Барысаў), згуляўшы ўнічыю (1:1), але выйграўшы па пенальці з лікам 5:4 у ФК «Партызан» (Салігорск), стаў бронзавым прызёрам. А чэмпіёнам Мінскай вобласці па футболе стаў ФК «Клецк», які ў г. Смалявічы абыграў ФК «Колас» (Чэрвень) з лікам 4:1.

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *