
На сённяшні дзень тэма каранавіруса хвалюе многіх. На эпідэміялагічную сітуацыю людзі рэагуюць па рознаму: ізалююцца дома, не выходзяць без патрэбы ў шматлюдныя месцы, заказваюць прадукты і тавары ў анлайн-магазінах і інш.
Часлава Сёмуха, жыхарка вёскі Старына, расказала, як абараняецца ад COVID-19:
— Адношуся да каранавіруснай інфекці вельмі сур’ёзна. На рабоце выкарыстоўваю маску, антыбактэрыяльныя сурвэткі, часта апрацоўваю рукі антысептыкам. Па магчымасці імкнуся да мінімуму абмежаваць зносіны з калегамі, захоўваць правілы рэспіраторнага этыкету. Напрыклад, калі кашляю ці чхаю, прыкрываю рот і нос сурвэткай ці згібам локця.
Я прытрымліваюся такой думкі: калі не хочаш хварэць — вядзі здаровы лад жыцця, правільна харчуйся.
Марына КУТАС