«Свет жанчыны». Прыгажосць унутры, а астатняе – залежыць ад візажыста

Главное Свет жанчыны Спецвыпускі «Праменя»

image_pdfimage_print

Сучасны рытм жыцця дыктуе свае правілы. Большасць жанчын імкнуцца паспець за часам: атрымаць адукацыю, быць жонкай, маці і перспектыўным, паспяховым работнікам. Пры гэтым хочацца выглядаць заўсёды прывабнай, дагледжанай. Індустрыя прыгажосці імкліва развіваецца  і гатовая прапанаваць выдатную альтэрнатыву паўсядзённаму макіяжу – татуаж (перманентны макіяж). Пра даную працэдуру расказвае цырульнік-візажыст Вольга Сарока:

– Самы папулярны макіяж – татуаж вуснаў, броваў і павекаў. Падчас асаблівай касметычнай працэдуры, з дапамогай іголкі, у верхні пласт скуры на глыбіню 0,3–0,5 см уводзіцца пігмент. Ён застаецца там прыкладна на працягу двух–чатырох гадоў.

Існуе некалькі відаў і тэхнік нанясення. Для броваў – пудровое напыленне, растушоўка, валасковая тэхніка. Для павекаў – класічная стрэлка, стрэлка з растушоўкай, міжраснічка, эфект нанясення ценяў. Для губ – контур, растушоўка, акварэль, 3D, нюд. Для больш натуральнага эфекту на любой зоне перманента тэхнікі могуць змешвацца.

Перад працэдурай на зону наносіцца крэм-анестэтык. Гэта памяншае непрыемныя адчуванні, і працэдура праходзіць больш камфортна для кліента. Яе працягласць – ад 1 да 2,5 гадзіны. Усё залежыць ад зоны і асаблівасцяў скуры.

Існуе шэраг супрацьпаказанняў, якія неабходна ўлічваць: цяжарнасць, лактацыя, цукровы дыябет, герпес, прастуда, запаленчыя працэсы. За суткі да наведвання майстра трэба выключыць інтэнсіўныя фізічныя нагрузкі, за некалькі гадзін да прызначанага часу не піць каву і не ўжываць алкаголь.

Разам з кліенткай мы абмяркоўваем жаданыя адценне і форму, якія ёй падыходзяць. Спачатку наносіцца на скуру эскіз, а пасля выконваецца сама працэдура. Пасля поўнага зажыўлення, праз чатыры тыдні на зону перманента пры жаданні можна наносіць дэкаратыўную касметыку.

Ёсць пэўныя правілы па доглядзе скуры пасля працэдуры. Вельмі важна іх выконваць для атрымання жаданага выніку. На працягу сямі–дзесяці дзён пасля працэдуры не трэба мачыць зону перманента, не здзіраць скурачкі; не наносіць на яе ніякія касметычныя сродкі і крэмы; да поўнага зажыўлення забароненыя саўна, лазня, салярый, сонца, басейн.

Прыкладна праз чатыры тыдні вы ўбачыце канчатковы варыянт пасля першай працэдуры. Працэсы рэгенерацыі скуры індывідуальныя. Могуць быць нераўнамернасць пігмента ці неідэальная форма. Таму неабходная карэкцыя. Майстар дабіваецца ідэальнага выніку. І галоўнае: карэкцыя – гэта праца з колерам.

Бывае так, што перманент неабходна вывесці. Прычын мноства: раней няправільна абраная форма, выкарыстаны няякасны пігмент, які з часам змяніў свой колер. Гэту праблему можна вырашыць, калі вывесці стары татуаж. Папулярныя два спосабы – лазер і рэмувер. Лазернае вывядзенне займае больш часу і патрабуе некалькі сеансаў. Аднаўленчы перыяд паміж імі – каля месяца. Рэмувер – гэта хімічнае рэчыва. Яго ўводзяць пад скуру гэтак жа, як пры працэдуры татуажа. Рэчыва растварае пігмент, зона святлее, і пасля зажыўлення можна рабіць новы перманент.

Марына КУТАС, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *