Стартавала дабрачынная акцыя «Цуды на Ражджаство»

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

З 4 снежня 2020 года па 2 студзеня 2021 года ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю «Цуды на Ражджаство». Яна заклікана ашчаслівіць дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, а таксама дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Ражджаство Хрыстова і Новы год — самыя дзіўныя і казачныя святы. Менавіта ў гэтыя дні і дарослыя, і дзеці чакаюць чараўніцтва і здзяйснення самых запаветных жаданняў. Здаецца, што людзі становяцца дабрэйшымі адзін да аднаго. Кожны міжвольна прымярае на сябе ролю Дзеда Мароза і імкнецца падзяліцца сваім цяплом і клопатам з блізкімі, а часам — нават і з незнаёмымі людзьмі.

Калі ў вас ёсць жаданне парадаваць выхаванцаў сацыяльных устаноў Стаўбцоўшчыны навагоднімі падарункамі, звяртайцеся ў раённы камітэт БРСМ па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 28, каб. 5; тэлефон — 5-16-20.

Мы прымаем канцылярскія тавары, мяккія цацкі, цёплыя шкарпэткі, сродкі гігіены, ласункі, паштоўкі і іншае. Усе ахвяраваныя падарункі валанцёры БРСМ перададуць дзецям.

Нават маленькая дапамога — вялікі ўклад у добрую справу.

Яўгенія КАЖАБЕКАВА, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *