
Як і анансіравалася раней, у Дзераўнянскае аддзяленне паштовай сувязі прыйшлі кардынальныя змены: тут ствараецца пошта новага фармату, або пошта-маркет.
Даны праект РУП «Белпошта» ўпершыню рэалізуе на Стаўбцоўшчыне. Выбраны менавіта аграгарадок Дзераўная, дзе паштовыя паслугі карыстаюцца вялікім попытам. Увасабленне праекта дазволіць аказваць іх на сучасным узроўні, паводле прынцыпу самаабслугоўвання.
На цяперашні момант у аддзяленні вядзецца рамонт, падбіраецца неабходная мэбля і інш.
Ангеліна Ляўковіч