За кожнай праблемай – чалавек

VI Всебелорусское народное собрание

image_pdfimage_print

У Стоўбцах працягвае працаваць грамадская прыёмная. У сераду, 9 снежня, тэлефонныя звароты прымала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч. Паступілі тры тэлефанаванні.

Жыхарка Стоўбцаў Зінаіда Якімава занепакоена тым, што на пешаходных дарожках у раёне вакзала ўладальнікі ставяць аўтатранспарт, які перашкаджае пешаходам і стварае небяспечныя сітуацыі. Зінаіда Васільеўна  не раз узнімала пытанне адкрыцця ў горадзе магазіна па продажы рыбы. Наконт гэтага атрымана тлумачэнне ў аддзеле эканомікі райвыканкама. Для будаўніцтва магазіна на аўкцыён выстаўлены зямельны ўчастак па вуліцы Ленінскай плошчай каля 1000 квадратных метраў. У аўкцыёне могуць прыняць удзел суб’екты гаспадарання любой формы ўласнасці.

Генадзь Пальчэўскі са Стоўбцаў просіць дапамогі ў вырашэнні прыватнай сітуацыі, якая склалася ў доме № 89 па вуліцы Ленінскай горада.

З аграгарадка Шашкі патэлефанавала адзінока пражываючая жанчына – інвалід ІІ групы Лідзія Калкоўская – наконт работы  аўталаўкі.

Усе пытанні ўзяты на кантроль і па магчымасці будуць вырашацца.

Нагадваем, што грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень (у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00) па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *