Кожны жыхар Стаўбцоўшчыны можа выкарыстаць магчымасць задаць пытанне або агучыць праблему, звярнуўшыся ў грамадскую прыёмную. Свае ідэі, прапановы вы можаце адрасаваць прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў, раённай улады, устаноў сацыяльнай сферы, прафсаюзных і іншых арганізацый.
Як сведчыць практыка работы грамадскай прыёмнай, што адкрыта з 11 лістапада 2020 года, у большасці выпадкаў жыхары раёна звяртаюцца па тэлефоне і агучваюць пытанні, звязаныя з гандлёвым абслугоўваннем, пасажырскімі перавозкамі, добраўпарадкаваннем вуліц, просяць дапамогі ў вырашэнні сітуацый асабістага характару і інш. Вы можаце ўнесці свае прапановы і па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Плануецца, што дыялог са стаўбчанамі будзе дапамагаць у распрацоўцы алгарытму вырашэння актуальных пытанняў, вызначыць вектары развіцця рэгіёна і дзяржавы ў цэлым.
Нагадваем, што грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень (у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00) па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59.