У кагорце даярак-дзесяцітысячніц чакаецца папаўненне

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Аператары машыннага даення Наталля Лапкоўская, Святлана Бандаровіч і Валянціна Стасевіч, якія працуюць на перадавой ферме МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі», працягваюць лідзіраваць у спаборніцтве. Яны надаілі ад кожнай каровы сваёй групы 9976 кілаграмаў малака.

Упэўнена рухаецца да дзесяцітысячнага рубяжу аператар машыннага даення ААТ «Каганец», мінулагодняя пераможца раённага спаборніцтва, Аксана Маліноўская, якая надаіла з пачатку года ад кожнай каровы сваёй групы 9718 кілаграмаў малака і займае другую прыступку. А яе калегі Алена Райская і Алена (Яраславаўна) Рубін з паказчыкамі 7720 і 7669 кілаграмаў знаходзяцца на адзінаццатым і чатырнаццатым месцах.

У топ-15 аператараў машыннага даення па-ранейшаму ўваходзяць восем налібацкіх руплівіц: з трэцяй па дзясятую прыступку занялі Ганна Саланкевіч, Галіна Чыжэўская, Святлана Бабрыковіч, Алена Гаптар, Алеся Дубіцкая, Жанна Калпак, Святлана Рынкевіч і Наталля Шаляпёнак, з вынікамі 9213, 9180, 9107, 9059, 8755, 8739, 8699 і 8613 кілаграмаў малака адпаведна. Па ўсім відаць, што Ганна Саланкевіч па выніках года таксама ўвойдзе ў кагорту даярак-дзесяцітысячніц. І, магчыма, папоўніць спіс не яна адна. Ва ўсякім разе такая верагоднасць не выключана.

Руплівіцы Нона Філіна (паднялася ў рэйтынгу на прыступку вышэй), Надзея Калько і Людміла Зянько з ААТ «Агранёманскі» маюць вынікі 8499, 8490 і 8249 кілаграмаў малака, згодна з якімі займаюць адпаведна дванаццатае, трынаццатае і пятнаццатае месцы.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *