«Асцярожна, зімовы прагноз». Гараджане пачалі звяртацца ў бальніцу з траўмамі з-за галалёду

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Гэтыя снежаньскія  дні нагадалі нам пра пераменлівасць і непрадказальнасць зімовага надвор’я.  У выніку перападу тэмператур дарогі і тратуары раптам сталі слізкімі і небяспечнымі як для пешаходаў, так і для аўтамабілістаў.

За тры дні, з 11 па 13 снежня, у прыёмнае аддзяленне Стаўбцоўскай ЦРБ паступілі з траўмамі, атрыманымі з-за галалёду, 13 чалавек, сярод іх – чацвёра дзяцей. Аднаго траўміраванага прыйшлося шпіталізаваць, астатнім была аказана амбулаторная дапамога.

Вадзіцель аўтамабіля МАЗ-МАН ДЭУ-62 Юрый Бохан

– Дарогі і вуліцы апрацоўваюцца супрацьгалалёднай сумессю згодна з дырэктыўнымі тэрмінамі. Выяўленыя недахопы ўхіляюцца аператыўна. Аднак не абышлося без адміністрацыйных мер уздзеяння. Пратакол за слізкі стан вуліцы Палявой у вёсцы Атцэда 12 снежня быў складзены на службовую асобу Стаўбцоўскага АКС, – аналізуе вынікі маніторынгаў старшы інспектар аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Сяргей Каломенскі.

Інспектарамі 14 снежня на вуліцы Сацыялістычнай у Стоўбцах зафіксавана ДТЗ з удзелам нецвярозага вадзіцеля, які выехаў на паласу сустрэчнага руху (у сем раніцы ў яго крыві было 2,18 праміле алкаголю).

Машыніст пагрузчыка ДЭУ-62 Аляксандр Зубака

Аператыўна працуюць дарожнікі ДЭУ-62. Супрацьгалалёдная апрацоўка аўтамагістралі М1 і рэспубліканскіх дарог ажыццяўляецца з чатырох гадзін раніцы. На лінію штодзённа выходзяць 13 адзінак тэхнікі. «Выкарыстоўваем даныя дарожных метэастанцый і вядзём прэвентыўную апрацоўку праезджай часткі, не дапускаючы галалёду», – тлумачыць начальнік Дзмітрый Ёдчык.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *