На новы ўзровень

Нумары У райвыканкаме Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

На гэтым тыдні адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. На парадак дня было вынесена пытанне аб зацвярджэнні новага старшыні  Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта.

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Барысавіч Шапіра прадставіў актыву раёна і дэпутацкаму корпусу кандыдатуру в. а. старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Юрыя Мікалаевіча Горлава. Адкрытым галасаваннем дэпутаты падтрымалі яго кандыдатуру.

Сямён Шапіра ўручыў Юрыю Горлаву пасведчанне старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама. Юрыя Мікалаевіча павіншавалі з назначэннем на  адказную пасаду і пажадалі поспехаў.

Юрый Горлаў даў інтэрв’ю журналістам і акрэсліў першачарговыя задачы, якія яму бачацца на новай пасадзе:

– Калі ўзяць сельскую гаспадарку, то ўжо сёння патрэбна фарміраваць ураджай будучага года – завяршыць уборку саломы, клапаціцца пра ўгнаенні, закладваць кармавую базу ў адпаведнасці з  сучасна абгрунтаванымі падыходамі. Належная ўвага будзе нададзена павышэнню эканомікі прамысловых прадпрыемстваў. На пастаянным кантролі будзе падтрыманне парадку ў горадзе, каб ужо ў бліжэйшыя гады ён мог прыняць абласное свята «Дажынкі». У цэлым развіццё Стаўбцоўскага раёна звязваю з тым, што ён зручна і кампактна размешчаны на аўтамагістралі М-1. Асаблівую ўвагу патрэбна звярнуць на будаўніцтва аўтазаправачных станцый, гасцінічных комплексаў, кемпінгаў. Адным словам, неабходна  ствараць дарожны сэрвіс. Наколькі я валодаю інфармацыяй, у раёне зарэгістравана 16 аграсядзіб. Гэтага недастаткова для належнага развіцця экатурызму. Патрэбна даць магчымасць людзям развівацца, прыцягваць інвестыцыі ў раён. Адносна  развіцця сельскай гаспадаркі, важным застаецца такі момант, што цяпер адкрываецца вялікая перспектыва рэалізацыі мяса-малочнай прадукцыі на расійскія рынкі. Ёсць даручэнне Урада краіны павялічыць вытворчасць малака і мяса. На гэтым патрэбна рабіць акцэнт, каб зарабіць грошы. Сярод галоўных прыярытэтаў бачу і работу з кадрамі. Толькі ўсе разам мы зможам падняць патэнцыял раёна да патрэбнага ўзроўню, каб ён належна развіваўся і быў прыцягальным.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: момант уручэння пасведчання Юрыю Горлаву старшынёю Мінскага абласнога камітэта Сямёнам Шапірам.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *