Грамадская прыёмная: «Хвалюе стан зімовых дарог»

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

У Стоўбцах працягвае працаваць грамадская прыёмная.

У сераду, 16 снежня, грамадзяне маглі задаць пытанні, выказаць прапановы, якія выслухалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Сямён Юрчык і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Аксана Жыбуль.

Антаніна Сімаковіч, жыхарка вёскі Атцэда, інвалід ІІ групы, звярнулася з пытаннямі абслугоўвання дарог у вёсцы.

Стаўбчанка Марыя Станкевіч выказала прапановы, якія датычаць дарожнага руху. У прыватнасці, аб перанясенні дарожнага знака на скрыжаванні гарадскіх вуліц Вечаркевіча і Танкістаў, які не бачны з-за павароту, і аб недапушчэнні стаянкі транспартных сродкаў каля падатковай інспекцыі і магазіна «Таццяна» (на вуліцы Сацыялістычнай у Стоўбцах), што перашкаджае руху пешаходаў.

Гэтыя пытанні ўзяты на кантроль і перададзены для разгляду кампетэнтным арганізацыям.

Грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень (у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00) па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *