Сто балаў Караліны Сілко

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

І ў гэтым годзе сярод выпускнікоў нашага раёна ёсць абітурыентка, якая атрымала на цэнтралізаваным тэсціраванні вышэйшы бал – 100 балаў па грамадазнаўстве.  Гэта выпускніца Навасвержанскай СШ, залатая медалістка Караліна Сілко. Што ж, Караліна праславіла не толькі сваю школу, але і наш раён. Па ўсёй рэспубліцы сярод тысяч выпускнікоў, абітурыентаў, якія атрымліваюць на цэнтралізаваным тэсціраванні вышэйшы бал, на пальцах можна пералічыць. Віншуем Караліну, яна цяпер студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ. Гэта ацэнка работы і педагога Т. Г. Богдан. Дарэчы, у Караліны Сілко 95 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове.

А наогул 16 абітурыентаў, выпускнікоў школ нашага раёна, здалі ўступныя экзамены на 90 і больш балаў:  па беларускай мове – Андрэй Праневіч (гімназія № 1), Таццяна Калошыч (СШ № 3), Аксана Крыт (Навасвержанская СШ), Дар’я Ясенка (Вішнявецкая СШ), Вікторыя Недзень, Кацярына Шуцько (Дзераўнянская СШ); па рускай мове – Аляксандра Коршак, Аліна Светлікоўская, Дзмітрый Радзіон (СШ № 3), Алена Шашко, Ганна Барысевіч (гімназія № 1), Анастасія Новікава (СШ № 2); па грамадазнаўстве – Яўген Нікалаеў і Андрэй Праневіч (гімназія № 1); па хіміі – Надзея Кухарчык (Заямнаўская СШ); па біялогіі –  Дар’я Ясенка (Вішнявецкая СШ), Аляксандра Коршак (СШ № 3); па англійскай мове – Таццяна Калошыч (СШ № 3); па гісторыі Беларусі – Таццяна Калошыч (СШ № 3); па матэматыцы – Ігар Кашубін (СШ № 3). Прыемна ў гэтай статыстыцы адзначыць, што выпускніца СШ № 3 Таццяна Калошыч усе тры экзамены на цэнтралізаваным тэсціраванні здала больш чым на 90 балаў.

Пажадаем сёняшнім ужо студэнтам паспяховай вучобы ва ўніверсітэтах.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *