Стаць Дзедам Марозам можа кожны пакупнік

Акцыі Главное Увага - дзецям

image_pdfimage_print

Калі заходзіш у стаўбцоўскі магазін «Дзіцячы свет», не можаш не звярнуць увагу на фотазону, дапоўненую незвычайнай ёлкай з малюнкамі, вырабамі, «скрыняй дабра». У магазіне праходзіць дабрачынная акцыя «Дары дабро – стань Дзедам Марозам».

Як расказала прадавец магазіна Таіса Пляскач, сутнасць акцыі ў тым, што любы пакупнік па сваім жаданні можа выбраць малюнак ці выраб, які спадабаўся і ў якім яго аўтар (а гэта дзеці з абмежаванымі магчымасцямі) выказвае сваё запаветнае жаданне Дзеду Марозу, і набыць падарунак для яго аўтара. Такім чынам, пакупнікі могуць перадаць часцінку сваёй цеплыні і настрою, пакінуўшы падарунак дзецям.

Стаўбчанка Ганна Клочка з дачушкай Ульянай папоўнілі «скрыню дабра» падарункам

У мінулыя гады пакупнікі магазіна актыўна прымалі ўдзел у данай акцыі. Таіса Пляскач не сумняваецца, што і ў гэтым годзе традыцыя не будзе парушана.

Акцыя працягнецца да 31 снежня. Спяшайцеся парадаваць дзяцей, стварыць ім святочны настрой і падарыць усмешкі.

Марына КУТАС
Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *