На прасторах Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ПЕРАДАВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ: СЯНАЖ У РУЛОНАХ

рулоны працаўнікі ААТ «Каганец» – каля 4500  тон, ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – звыш 4300 тон, ААТ «Агранёманскі» – каля 3800 тон, «Шашкі» – звыш 3400, «Радзіма Якуба Коласа» – звыш трох тысяч тон.

 

НОВАЯ СУШЫЛКА

У рамках дзяржаўнай праграмы перааснашчэння і пераўзбраення збожжатакоў, у ААТ «Шашкі» завяршылася будаўніцтва новага збожжасушыльнага комплексу «ЗСК-40 Ш» вытворчасці ААТ «Амкадор». Мантажныя работы працаўнікі ААТ «Стаўбцоўская ПМК» выканалі яшчэ летась. Быў падведзены газ, зроблена электрычнасць. А сёлета поўнасцю праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол комплексу – работнікі ДРБУ № 135 паклалі асфальт, а працаўнікі РБУ выканалі бетонныя работы – зрабілі пандус для аўтамашын. Дырэктар Валерый Ільюшэнка задаволены новым вытворчым аб’ектам, выгляд якога вабіць вока, і дадае, што застаецца толькі агарадзіць яго прыгожым плотам. Узведзены сушыльны комплекс за бюджэтныя сродкі. Прадстаўнікі завода-вытворцы правялі  пуска-наладачныя работы, і комплекс прыняў  на дапрацоўку збожжа новага ўраджаю.

 

ДАПАМОГА: З УВАГАЙ ДА СЯЛЬЧАН

У вяскоўцаў, якія высяваюць на прысядзібных участках збожжавыя культуры, таксама гарачая пара. Мясцовыя сельгаставарыствы прадастаўляюць усім жадаючым тэхніку для ўборкі вырашчанага ўраджаю. Штогод дапамагае аднавяскоўцам зжаць хлеб і фермер Уладзімір Радзевіч. Сёлета да яго звярнуліся шаснаццаць чалавек. За адносна невялікую, можна сказаць сімвалічную, плату людзям абмалацілі соткі. Жыхары Ячонкі вельмі ўдзячны Уладзіміру Уладзіміравічу за ўвагу і дапамогу. Ніколі не адмаўляе фермер вяскоўцам і тады, калі ў людзей ёсць патрэба заараць або задыскаваць свае  участкі. Усе сяльчане садзяць і бульбу перспектыўных сартоў, якую набываюць у фермера.

 

РЭАЛІІ: ЕДУЦЬ У БАЛГАРЫЮ

Працаўнікі станцыі Стоўбцы ў гэтым сезоне назіраюць значнае змяншэнне патоку пасажыраў на курорты Украіны. У мінулым годзе кожную раніцу ля чыгуначных кас стаяла чарга за білетамі ў Крым, якія набывалі за 45 сутак да ад’езду. Сёлета – ніякіх чэргаў. Затое павялічыўся паток пасажыраў на курорты Балгарыі.

Усяго за шэсць месяцаў бягучага года стаўбцоўскія чыгуначныя касы прадалі  199 тысяч білетаў на электрацягнікі і дваццаць шэсць з паловай тысяч – на цягнікі міждзяржаўных і міжрэгіянальных маршрутаў. Да гэтай колькасці пасажыраў працаўнікі білетных кас прыбаўляюць яшчэ працэнтаў 40, таму што многія  пасажыры купляюць білет туды і назад. Асабліва запатрабаваны чыгуначны транспарт студэнтамі, дачнікамі і тымі, хто ездзіць са Стоўбцаў на працу ў сталіцу.

 

НАРЫХТОЎКІ: З РАЗЛІКАМ НА ЭКСПАРТ

Каапнарыхтпрам райспажыўтаварыства цалкам загрузіў камеру шокавай замарозкі ягадамі. Яна ўмясціла дваццаць адну з паловай тону чарніц. Гэты аб’ём умяшчаецца на адну фуру. У нарыхтоўшчыкаў ёсць ужо вопыт папярэдніх гадоў рэалізацыі дзікарослай сыравіны за мяжу. І цяпер кіраўніцтва прыцэньваецца, куды лепш прадаць чарніцы. Кожны год гэта экспартная прадукцыя.

А нарыхтоўкі чырвонай парэчкі сёлета бедныя – вяскоўцы яе не здавалі. Цяпер актыўна ідзе нарыхтоўка гародніны. Наладзіліся цесныя сувязі з прыватнымі гаспадарамі Столінскага раёна, дзе спецыялізуюцца на вырошчванні гародніны. Стаўбцоўскім нарыхтоўчыкам выгадна –  памідоры, гуркі, капусту, моркву, сталовыя буракі гаспадары прывозяць на нарыхтоўчую базу сваім транспартам.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *