Працуе з веданнем справы

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Канстанцін Стадольнік працуе ў ААТ «Агранёманскі» інжынерам па працаёмкіх працэсах пасля заканчэння Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Ва ўстанове адукацыі Канстанцін навучаўся на факультэце тэхнічнага забеспячэння працэсаў у сельскагаспадарчай вытворчасці і набыў спецыяльнасць «тэхнік-механік». Падчас вучобы ў каледжы двойчы праходзіў практыку ў таварыстве і зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку. У перыяд жніва Канстанцін працаваў памочнікам камбайнера, а падчас нарыхтоўкі кармоў ён рупіўся на трактары з касілкай. Пасада ў маладога спецыяліста важная і патрэбная. Ён аб’язджае жывёлагадоўчыя фермы гаспадаркі і кантралюе функцыянаванне тэхнічнага працэсу. Кіраўніцтва таварыства задаволена працай Канстанціна Стадольніка. Абавязкі свае ён выконвае своечасова, з веданнем справы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *