Ёлачка, не гары. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае пра бяспеку

У атмасферы свята не варта забываць пра бяспеку

Ёлку, якую вы можаце набыць на ёлачным кірмашы, трэба абавязкова замацаваць на ўстойлівай падстаўцы. Дываны і дывановыя пакрыцці з-пад ёлкі лепш прыбраць. Падбіраючы месца для зялёнай прыгажуні, неабходна задумацца не толькі пра тое, дзе яна будзе эфектней глядзецца,  а дзе будзе бяспечней, а гэта, як правіла, у аддаленні ад ацяпляльных прыбораў, тэлевізара і батарэй.

Большасць штучных елак лёгка загараецца, а пры гарэнні вылучае таксічныя рэчывы. Таму ёсць сэнс аддаць перавагу ёлцы сапраўднай: і радасці больш, і небяспекі менш. Але не варта трымаць яе ў кватэры доўга: яна хутка высыхае і можа ўспыхнуць ад невялікай іскры.

Лепшае ўпрыгажэнне навагодняй ёлкі – электрычная гірлянда. Самая галоўная рэкамендацыя – набывайце яе ў магазінах, а не ў гандляроў у пераходах і на рынках.

Асаблівую асцярожнасць трэба захоўваць пры выкарыстанні бенгальскіх агнёў. Калі вы запалілі бенгальскі агонь, адыдзіце далей ад ёлкі і трымайце яго за металічную частку. Пасля таго як агонь згас, апусціце згарэлы дубчык у ёмістасць з вадой. Не рабіце «снег» з ваты і не ўпрыгожвайце ёлку цацкамі з лёгкіх на загаранне матэрыялаў.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце на нумар 101 або 112.

Феерверк… без апёкаў

Новы год – адзін з самых пажара- і траўманебяспечных перыядаў. Штогод па прычыне неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі здараюцца пажары, фіксуюцца траўмы вачэй і рук, шматлікія апёкі як у дарослых, так і дзяцей.

Пакупка. Набывайце піратэхнічныя вырабы толькі ў спецыялізаваных магазінах. Цікаўцеся ў прадаўца наконт сертыфікату бяспекі. Звярніце ўвагу на тэрмін прыдатнасці (як правіла, піратэхніка захоўваецца не больш за тры гады) і інструкцыю (абавязкова на беларускай або рускай мове). Разгледзьце ўпакоўку і сам выраб: дэфектаў быць не павінна, кнот заклеены або схаваны пад абгортку.

Захоўванне. Памяшканне павінна быць сухім і без якіх-небудзь крыніц агню. Нельга трымаць піратэхніку каля батарэй ацяплення. Балкон ці кухня ў якасці склада таксама не падыдуць. Захоўвайце піратэхнічныя вырабы ў недаступных для дзяцей месцах.

Запуск. Самы адказны момант – піратэхніка ў дзеянні. Перш чым яе запускаць, абавязкова прачытайце інструкцыю, таму што ў кожнага вырабу свае асаблівасці. Будзьце ўважлівыя. У доме можна выкарыстоўваць толькі бенгальскія агні, астатнюю піратэхніку – на вуліцы.

Эфектна салютаваць з балкона таксама не варта. Для запуску піратэхнікі патрэбна адкрытая пляцоўка, свабодная ад будынкаў, дрэў. Важныя ўмовы – ціхае надвор’е і адлегласць не менш за 30 метраў да ліній электраперадачы. Падпальваць кнот варта на адлегласці выцягнутай рукі. Не варта накіроўваць салют у бок гледачоў.

Піратэхніка не спрацавала

Упэўніцеся ў тым, што феерверк не пачне страляць, пачакаўшы 10-15 хвілін на бяспечнай адлегласці. Затым, падышоўшы да яго, зрабіце візуальны агляд, каб пераканацца ў адсутнасці тлеючых частак феерверка.

Салют, які не спрацаваў, неабходна сабраць і ўтылізаваць. Для гэтага варта пакласці феерверк у ваду на некалькі гадзін (лепш на 2-3 дні). Катэгарычна забаронена кідаць такія вырабы ў вогнішча.

Ні ў якім выпадку не разбірайце піратэхнічныя вырабы! Гэта датычыць як адпрацаваных салютаў, так і новых.

Пр

Фота yandex.by