Цуды адбываюцца

Адукацыя Акцыі Главное Увага - дзецям

image_pdfimage_print

Наша ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у дабрачыннай  рэспубліканскай акцыі  «Цуды на Ражджаство».

Вучні добра ведаюць сімвал гэтай акцыі – чырвоныя рукавічкі з эмблемай БРСМ. З радасцю, поўнымі бляску вачыма дзяўчынкі і хлопчыкі неслі розныя рэчы: канцылярскія тавары, цацкі, кнігі, а таксама салодкія пачастункі. Вучні ўсіх класаў адгукнуліся на прызыў сабраць падарункі для выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей-сірот, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Заўсёды прыемна адчуваць сябе чараўніком, быць карысным, камусьці патрэбным. Цуды абавязкова адбываюцца, трэба толькі верыць.

Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню ў маладога пакалення пачуцця міласэрнасці, дабрыні і спагады. Давайце рабіць дабро разам!

Таццяна МУРАЎЁВА, настаўніца  ДУА «Навасвержанская сярэдняя школа»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *