Адпачывайце ўсёй сям’ёй

Важное Грамадства

Сёлета насельніцтва планеты сустрэлася з новай інфекцыяй пад назвай COVID-19. У нашай краіне, згодна са статыстычнымі данымі, на каранавірус ужо перахварэлі больш за 170 тысяч чалавек. Для ўмацавання здароўя многім людзям цяпер вельмі важна прайсці рэабілітацыю.

Фота мае ілюстрацыйны характар

З мэтай сацыяльнай падтрымкі грамадзян, якія перанеслі гэтую каварную інфекцыю, прадстаўніцтва Мінаблупраўлення РЦ па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Стаўбцоўскім раёне прапануе пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне ў здраўніцах Беларусі, якія працуюць у штатным рэжыме і гатовы прыняць усіх жадаючых. Тым, хто перахварэў на каранавірус, пуцёўкі выдзяляюцца ў першую чаргу. Не ўпускайце магчымасці адпачыць і падлячыцца. Прыязджайце ўсёй сям’ёй. Прыгожыя мясціны з рэкамі і азёрамі, чыстае паветра дапамогуць вам адчуць сябе камфортна і набрацца сіл.

Большасць беларускіх санаторыяў абсталяваны спартыўнымі пляцоўкамі, басейнамі і трэнажорнымі заламі. Таму тым, хто прытрымліваецца актыўнага ладу жыцця, сумаваць не прыйдзецца. Да таго ж, многія здраўніцы размяшчаюцца недалёка ад славутых культурных аб’ектаў.

Акрамя стандартных аздараўленчых працэдур санаторыі таксама прапануюць спа-паслугі – з выкарыстаннем марской, тэрмальнай, мінеральнай і прэснай вады, марскіх водарасцяў, гаючых раслін і лячэбных гразяў, праграмы водалячэння, мэта якіх – гармонія цела, душы і духу. У комплекс уваходзяць скрабіраванне, абгортванне, масажы, інфрачырвоныя саўны і ванны. Вы зможаце аднавіць здароўе, прыгажосць, зарадзіцца жыццёвай энергіяй і амаладзіць арганізм.

Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся па тэл. 7-75-03.

Людміла МАГЕР, вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Мінаблупраўлення РЦ па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Стаўбцоўскім раёне



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *