Фестываль для таленавітых дзяцей

Важное Культура Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама другі год запар праводзіцца фестываль маладзёжнай творчасці Junior Flash.  У гэтым годзе ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь фестываль арганізаваны ў анлайн-фармаце для навучэнцаў школ горада і раёна.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Каля 50 канкурсантаў прынялі ўдзел у шасці намінацыях (тэатральна-драматычная, вакальная, харэаграфічная, дэкаратыўна-прыкладная і інш). Журы конкурсу на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Жаннай Лысай ацэньвала 42 нумары па наступных крытэрыях: выканаўчае майстэрства, арыгінальнасць выступлення, мастацкае афармленне, цэласнасць вобразу і сцэнічная культура.

Фестываль Junior Flash прызваны садзейнічаць выяўленню таленавітых дзяцей, развіццю самадзейнай творчасці і культурнага патэнцыялу Стаўбцоўшчыны.

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ

Фота yandex.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *