Выканалі дзяржзаказ

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Цукровыя буракі вырошчваліся сёлета ў васьмі гаспадарках раёна.

Гэтая прапашная культура займала плошчу 1980 гектараў. Буракаводы сельгаставарыстваў плённа папрацавалі і справіліся з дзяржаўным заказам. Ураджай рэалізаваны на Гарадзейскі цукровы камбінат, перапрацоўшчыкам пастаўлена 69 445 тон салодкіх каранёў.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Атрымана і неблагая цукрыстасць караняплодаў – 17,29 працэнта, што перавышае мінулагоднюю лічбу. Гэта галоўны якасны паказчык, і, зразумела, чым ён вышэйшы, тым большым будзе выхад цукру з перапрацаваных караняплодаў. Самая высокая цукрыстасць караняплодаў – у ААТ «Рубяжэвічы» – 17,8 працэнта.

Як і ў мінулыя гады, вышэйшы паказчык па ўраджайнасці салодкіх каранёў у ААТ «Вялікі Двор»,  другі – у ААТ «Жацерава» і трэці – у ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *